Тэму асвятляе «Dziennik Gazeta prawna».
У Польшчу будзе пераведзена з Амерыкі камандаванне V корпусу з Кентукі. Таксама павялічыцца на тысячу жаўнераў амерыканскі кантынгент, размешчаны на тэрыторыі Польшчы. Войскі перавядуць з Нямеччыны. Гэта галоўная частка дамовы аб паглыбленні вайсковага супрацоўніцтва, якую падпісалі Польшча ды ЗША. Падпісанне адбылося ў сотую гадавіну Варшаўскай бітвы.
За гэтае супрацоўніцтва Польшча будзе плаціць штогод па 500 мільёнаў злотых за ўтрыманне амерыканскіх вайсковых баз. Палякі захавалі для сябе права доступу да амерыканскіх базаў. Яны не будуць мець экстэрытарыяльны характар, піша выданне.
юл